БЕЛ Ł РУС

Кіт Келаг: Калі Лукашэнка ўступіць у вайну з Украінай — гэта будзе яго канец

29.05.2026 / 20:51

Nashaniva.com

Выступаючы на Чарнаморскім форуме па бяспецы ў Адэсе, колішні спецпасланнік прэзідэнта ЗША ва Украіне генерал Кіт Келаг адзначыў, што для Лукашэнкі дазвол на маштабную атаку з тэрыторыі Беларусі стаў бы «неразумным рашэннем» і мог бы мець сур'ёзныя наступствы для яго ўлады.

Кіт Келаг. Фота: Dursun Aydemir / Anadolu via Getty Images

«Калі Лукашэнка нешта такое зробіць, гэта будзе канец Лукашэнкі, якім мы яго ведаем, таму што ён не можа спаборнічаць з арміяй Украіны», — заявіў Келаг.

У той жа час генерал адзначыў, што на гэты момант ён не бачыць прыкмет гатоўнасці Мінска да такога сцэнарыя.

Акрамя таго, Кіт Келаг вельмі пазітыўна выказаўся пра ўкраінскую армію і дзяржаву:

«Калі мы глядзім на тое, што робіць Украіна на ўзроўні арміі — гэта самая моцная армія ў Еўропе, адна з самых моцных у свеце адпаведна з вопытам і выкарыстаннем тэхналогій».

Паводле яго слоў, еўрапейскія краіны ўсё больш усведамляюць ролю Украіны ў будучай сістэме бяспекі кантынента.

«Украіна ў будучыні будзе вельмі моцнай дзяржавай і важным гульцом на еўрапейскай арэне», — падкрэсліў генерал.

Келаг таксама адзначыў, што ў ЗША бачаць патэнцыял Украіны як будучага еўрапейскага лідара.

Чытайце таксама:

Дарадца Мінабароны Украіны: Глабальнае ўварванне фармату 2022 года ўжо не паўторыцца

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку

УСУ: Украінска-беларускую мяжу ператварылі ў непрыступную крэпасць ФОТЫ

Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА

Каментары да артыкула