БЕЛ Ł РУС

У Гомелі з 15‑га паверха ўпаў 17‑гадовы хлопец

29.05.2026 / 22:32

Nashaniva.com

Увечары 28 мая 17‑гадовы хлопец упаў з балкона агульнага карыстання, які знаходзіцца на 15‑м паверсе шматпавярховага дома. Ад атрыманых траўмаў ён загінуў на месцы здарэння, паведамляе Следчы камітэт.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Гомельские ведомости»

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку, каб устанавіць усе абставіны, а таксама прычыны і ўмовы, што прывялі да трагедыі.

На гэты момант адной з асноўных версій разглядаецца няшчасны выпадак. Канчатковая ацэнка будзе дадзена пасля комплекснага вывучэння інцыдэнту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула