У Мінску сутыкнуліся хуткая і легкавік
Здарэнне адбылося сёння раніцай на скрыжаванні вуліцы Харкаўскай і 1‑га Загараднага завулка.
Фота: ДАІ
Аўтамабіль хуткай дапамогі рухаўся на забараняльны сігнал святлафора з уключанымі сінімі пробліскавымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй і сутыкнуўся з аўтамабілем Mazda.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.