БЕЛ Ł РУС

Міністр замежных спраў Германіі: Нас не ўдасца ні запалохаць, ні раскалоць

30.05.2026 / 10:27

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Германіі Ёхан Вадэфуль падчас візіту ў ААН у Нью-Ёрку заявіў пра адзіную рэакцыю НАТА і ЕС на падзенне расійскага беспілотніка ў Румыніі, піша Bild.

«Нас не ўдасца ні запалохаць, ні раскалоць. Мы дамо на гэтыя дзеянні Расіі сумесны адказ. Уся наша салідарнасць — з нашым саюзнікам па НАТА і партнёрам па ЕС, Румыніяй».

Паводле яго слоў, гэты інцыдэнт паказвае, што неабачлівыя дзеянні Расіі пагражаюць бяспецы грамадзян па ўсёй Еўропе. Таму еўрапейскія краіны будуць рашуча дапамагаць Украіне і ўмацоўваць уласную абараназдольнасць.

«Пільнасць — гэта кошт свабоды. Гэты стары дэвіз НАТА сёння набывае новы сэнс», — сказаў Вадэфуль.

У ноч на 29 мая дрон урэзаўся ў дзесяціпавярховы жылы дом у прыгранічным горадзе Галац на паўднёвым усходзе Румыніі. У выніку выбуху і пажару, які ўзнік пасля яго на дзясятым паверсе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула