БЕЛ Ł РУС

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

30.05.2026 / 14:20

Nashaniva.com

Дарога вядзе ў Крым.

Бі-бі-сі

Сотні расійскіх вайсковых грузавікоў былі атакаваныя ўкраінскімі дронамі на трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой.

Сапраўднасць дзясятка відэазапісаў была пацверджана камандай па праверцы фактаў BBC Verify сумесна з аналітыкамі OSINT-праекта GeoConfirmed.

Гэтая магістраль стала адной з галоўных цэляў украінскіх дронаў.

На прааналізаваных відэа бачны згарэлыя фуры і іншыя вайсковыя машыны на розных участках трасы.

Паводле слоў Клемента Малеана з аналітычнага цэнтра Atum, вядома пра знішчэнне як мінімум 150 машын, якія знаходзіліся на адлегласці больш за 20 кіламетраў ад лініі фронту, і гэта, хутчэй за ўсё, толькі палова ўсіх падобных выпадкаў.

Штодня, паводле ацэнкі эксперта па сухапутнай вайне Роберта Толаста з брытанскага аналітычнага цэнтра RUSI, адна расійская брыгада павінна атрымліваць да 1000 тон грузаў (паліва, харчаванне і боепрыпасы). Калі ж перарэзаць шляхі забеспячэння, гэта, на яго думку, стане вельмі сур'ёзнай праблемай для Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула