БЕЛ Ł РУС

«Белавія» адновіць рэйсы на Шры-Ланку

30.05.2026 / 15:42

Nashaniva.com

З 27 кастрычніка авіякампанія Belavia аднаўляе рэйсы на Шры-Ланку, паведаміла яе прэс-служба.

Аэрапорт у Каломба. Фота: Traveler.org

Палёты будуць выконвацца па аўторках на шырокафюзеляжным самалёце Airbus A330-200.

Расклад рэйсаў:

— вылет з Мінска ў 00:50, прыбыццё ў аэрапорт Матала ў 12:40;

— вылет з Маталы ў 14:40, прыбыццё ў Мінск у 22:10.

Час пазначаны мясцовы. Пералёт займае прыкладна 9,5—10 гадзін.

Чытайце таксама:

«Белавія» павышае тарыфы на правоз багажу

«Белавія» нарэшце перафарбавала ўсе самалёты

«Белавія» запускае рэйсы ў Башкартастан

Каментары да артыкула