На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў
Яшчэ ў 2021 годзе на прадпрыемстве «Мазырсоль» увялі грашовую даплату для тых, хто не курыць. За кожны адпрацаваны дзень супрацоўнікам налічваюць па 15 рублёў. Афіцыйна гэта аформлена як даплата на харчаванне, паведаміла мазырская раёнка.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
У выніку пры стандартным пяцідзённым працоўным тыдні работнік можа атрымліваць дадаткова каля 300—345 рублёў у месяц. Пры графіку «два праз два» — прыкладна 210—240 рублёў.
На прадпрыемстве лічаць, што менавіта такая фінансавая матывацыя дапамагла дасягнуць значных вынікаў у скарачэнні колькасці курцоў і папулярызацыі здаровага ладу жыцця.
Чытайце таксама:
Курцоў прагоняць з ганкаў шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў
Мінчука не пусцілі на перакур, а ён у адказ «замініраваў» арганізацыю