БЕЛ Ł РУС

У Дзяржынскім раёне ў аварыі пацярпелі тры чалавекі. Кіроўца аб'язджаў дзікую жывёліну

30.05.2026 / 17:59

Nashaniva.com

Аварыя здарылася ўначы 29 мая каля 3:30 на 326‑м кіламетры аўтадарогі М-1 «Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі».

Фота: УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Паводле папярэдняй інфармацыі, 50‑гадовы кіроўца аўтамабіля Volvo XC90 спрабаваў аб’ехаць дзікую жывёліну, якая знаходзілася на дарозе, але не справіўся з кіраваннем.

У выніку аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся.

Кіроўца, а таксама двое пасажыраў — 23‑гадовая дзяўчына і 24‑гадовы хлопец — атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула