БЕЛ Ł РУС

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят

30.05.2026 / 20:18

Nashaniva.com

Магілёўцы працягваюць сустракаць дзікіх жывёл ў межах горада. Гэтым разам мясцовая жыхарка заўважыла пару дзікіх парасят, якія шпацыравалі ў раёне праспекта Дзімітрава без суправаджэння свінні, піша «МогилевОнлайн».

«Нічога сабе ў вас праспекты», — напісаў нехта, на што аўтарка паста ў Threads пажартавала: «Ага, ва ўсіх кантактныя заапаркі, а ў нас адразу праспекты».

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі здзівіліся і ўсхваляваліся ўбачаным. Некаторыя занепакоіліся, што побач можа быць і дарослы дзік.

«Божанькі, ды якія ж яны міленькія! Галоўнае — мамачку не сустрэць», — напісала адна з карыстальніц у каментарах.

Хтосьці сур’ёзна занепакоіўся, што дзікія жывёлы гуляюць так блізка.

Па словах аўтаркі паста, яна паведаміла пра сустрэтых дзічкоў у МНС, але калі ратавальнікі прыехалі, то парасяты ўжо зніклі ў невядомым кірунку. Дарэчы, аказалася, што гэта ўжо не першы раз, калі дзічкоў заўважаюць у горадзе, але злавіць іх пакуль не ўдаецца.

Іншыя дзікія жывёлы таксама любяць наведвацца ў Магілёў. Так, літаральна днямі ў сацсетках дзяліліся відэа з прагулкай лася каля Трыумфальнай аркі.

Чытайце таксама:

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць

На Гродзеншчыне дарогу перад аўтамабілем перабег вялікі статак дзікоў ВІДЭА

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам

Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім

Каментары да артыкула