БЕЛ Ł РУС

«Ён нават у Жодзінскай турме вешаў Пагоню». Эдуард Пальчыс просіць падтрымаць Кірыла Казея

30.05.2026 / 22:04

Nashaniva.com

«Разумею, што вы, магчыма, стаміліся ад розных збораў на патрэбы розных беларусаў. Але прамаўчаць не магу», — піша ў фэйсбуку былы палітвязень Эдуард Пальчыс, просячы падтрымаць у бядзе іншага былога палітвязня — Кірыла Казея.

Кірыл Казей

«Кірыл Казей — адзін з найлепшых і самых прынцыповых людзей, з якімі я асабіста перасякаўся падчас зняволення. Я правёў з ім толькі 3 тыдні, але запомніў на ўсе жыцце.

Памятаю, як у жодзінскай турме ён насуперак адміністрацыі вешаў выяву «Пагоні» то ў камеры, то ў дворыку для шпацыру.І так сталася, што нас разам вызвалялі 19 сакавіка [2026-га].

У Беларусі Кірыл быў бізнэсоўцам з усімі атрыбутамі — кватэра, дарагое аўто, даходная справа. А зараз яго цалкам абнулілі і ўсё трэба пачынаць з нуля, бо без пашпарту дзейнасць весці пакуль цяжкавата (як і для большасці вызваленых).

Кірыл мужны і моцны чалавек, у якога рана ці позна ўсе павінна атрымацца. Таму прашу вас падтрымаць яго на самым цяжкім этапе вольнага жыцця», — піша Эдуард Пальчыс.

А пасля дадае:

«Калі камусьці патрэбен чалавек, які разбіраецца ў продажах і ўмее працаваць у камандзе, звяртайцеся да Кірыла з прапановамі. Я б з такімі, як ён, і на вайну пайшоў бы».

Падтрымаць Кірыла Казея можна па спасылцы.

А нядаўна ён сам расказаў гісторыю свайго зняволення і вызвалення.

Чытайце таксама:

«Нас праводзілі ўсе Калядзічы». Кірыл Казей расказаў пра выдварэнне з краіны ў апошняй партыі палітвязняў

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Каментары да артыкула