БЕЛ Ł РУС

Заўзятары ПСЖ пасля перамогі каманды ўчынілі беспарадкі — фанаты палілі машыны і грамілі крамы

31.05.2026 / 08:14

Nashaniva.com

У Францыі пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў затрыманыя больш за 400 чалавек.

Фота: AP Photo / Thomas Padilla

Сутыкненні паміж футбольнымі балельшчыкамі і паліцыяй па ўсёй Францыі прывялі да больш чым 400 затрыманняў пасля перамогі «Пары Сен-Жэрмен» у фінале Лігі чэмпіёнаў над лонданскім «Арсеналам», піша ВВС. 

Каб стрымаць беспарадкі, якія парушылі працу аўтобусных, чыгуначных і прыгарадных зносін у Парыжы, былі задзейнічаны тысячы супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Заўзятары запускалі феерверкі і сігнальныя ракеты.

У цэнтры горада паліцыя ўжыла слёзатачывы газ, каб разагнаць натоўп.

Фанаты палілі аўтамабілі, веласіпеды, сметніцы, грамілі вітрыны магазінаў, а таксама закідвалі супрацоўнікаў паліцыі піратэхнікай і петардамі. 

МУС Францыі заявіла, што да ранняй раніцы нядзелі былі затрыманы 416 чалавек, з іх 280 у Парыжы.

Міністр унутраных спраў Ларан Нуньес паведаміў, што сем супрацоўнікаў паліцыі атрымалі траўмы, і назваў беспарадкі «абсалютна непрымальнымі». 

Як чакаецца, у нядзелю днём гульцы ПСЖ прымуць удзел у пераможным парадзе, які ўключае праезд па Марсавым полі побач з Эйфелевай вежай і прыём, арганізаваны прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула