БЕЛ Ł РУС

У Талачынскім раёне на чыгуначным пераездзе захрас аўтавоз

31.05.2026 / 08:33

Nashaniva.com

У Талачынскім раёне ратавальнікі вызвалілі чыгуначны пераезд, на якім захрас аўтавоз.

Здарэнне адбылося вечарам 30 мая ў вёсцы Звянячы. Відавочцы заўважылі машыну, якая заблакавала рэйкі, і патэлефанавалі ў службу выратавання.

Разлік МНС з дапамогай пажарнай аўтацыстэрны адбуксіравалі цяжкавоз у бяспечнае месца і вызвалілі рэйкі.

Інцыдэнт паўплываў на графік руху электрацягніка Мінск — Орша, які пайшоў з невялікім спазненнем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула