На пажары ў Воранаўскім раёне загінулі двое мужчын
Ноччу ў вёсцы Падваранцы адбыўся пажар у прыватным доме, на ім загінулі два чалавекі.
Падчас тушэння агню ратавальнікі знайшлі ў будынку целы мужчын — 51 і 55 гадоў.
Суседзі распавялі следчым, што мужчыны жылі разам, напярэдадні здарэння ўжывалі алкаголь. Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стала неасцярожнасць падчас курэння.
Усе абставіны здарэння высвятляюцца.