БЕЛ Ł РУС

18‑гадовы сын Кадырава атрымаў чарговую ўзнагароду

31.05.2026 / 16:55

Nashaniva.com

18‑гадовы Адам Кадыраў, сын кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, атрымаў медаль за ўклад у правядзенне так званай «спецыяльнай ваеннай аперацыі» (так расійская прапаганда называе вайну ва Украіне). 

Фота: RKadyrov_95 / Telegram

Адам Кадыраў цяпер займае пасаду памочніка кіраўніка Чачні, сакратара Рады бяспекі рэспублікі.

Намеснік старшыні ўрада Чачні, міністр па нацыянальнай палітыцы, знешніх сувязях, друку і інфармацыі Ахмед Дудаеў заявіў, што медаль Кадыраву-малодшаму — гэта прызнанне яго ўкладу ў гарантаванне бяспекі і падтрымку «СВА». Адам, па словах Дудаева, курыруе Расійскі ўніверсітэт спецназа імя Пуціна, дзе праходзяць падрыхтоўку салдаты, што едуць ваяваць ва Украіну.

Раней Адам Кадыраў ужо атрымаў медаль за «ахову» Запарожскай атамнай электрастанцыі. Яго бацька заяўляў, што ў Адама няма незаслужаных узнагарод.

Чытайце таксама:

Адам Кадыраў упершыню пасля ДТЗ з’явіўся на публіцы

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю

Каментары да артыкула