Фінляндыя ў пяты раз выйграла чэмпіянат свету па хакеі
Сёння ў фінале ў авертайме фіны перамаглі Швейцарыю з лікам 1:0.
Фота: RvS.Media / Robert Hradil / Getty Images
Швейцарцы так і не змаглі заваяваць першае ў гісторыі золата ЧС па хакеі. Прычым яны гралі тры запар фіналы з 2024 года, але ні разу не перамаглі.
Бронзавыя медалі сенсацыйна выйграла Нарвегія, якая ў матчы за 3‑е месца перамагла ў авертайме Канаду 3:2. Гэта першыя ў гісторыі медалі нарвежцаў на чэмпіянатах свету.