БЕЛ Ł РУС

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы

1.06.2026 / 08:43

Nashaniva.com

Апошні раз Мікіта Сталяроў выходзіў на сувязь роўна месяц таму, 1 мая.

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы Мікола Сталяроў, паведаміла ў Трэдс знаёмая сям'і.

Мікіта прыехаў у Аўстрыю ў пошуках працы. Апошні раз выходзіў на сувязь 1 мая. Мяркуецца, што ён паехаў у Вену. Таксама вядома, што каля 4 мая ён збіраўся ісці ў офіс уладкоўвацца на працу, пасля чаго сувязь з ім знікла.

На гэты момант няма дакладнай інфармацыі пра кампанію, месца пражывання і горад/раён, дзе ён знаходзіўся перад знікненнем.

Адно з фота з відам з акна/з вышыні можа быць зроблена побач з яго апошнім месцам пражывання да знікнення.

Магчыма, хто-небудзь пазнае гэтае месца, гатэль, інтэрнат, жыллё ці раён па фота.

Апісанне: малады хлопец, 19 гадоў, сярэдняй камплекцыі, светлыя кароткія валасы.

Калі вы бачылі гэтага чалавека, ведаеце, дзе ён можа знаходзіцца, ці маеце любую інфармацыю, калі ласка, просьба звязацца па тэлефоне: +48 453 297 268 (сяброўка сям'і, якая размяшчае паведамленне па просьбе сям’і, гаворыць па-польску, па-руску і па-англійску).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула