БЕЛ Ł РУС

У Мінску браты забілі суседа, схавалі цела і спалілі доказы

1.06.2026 / 09:44

Nashaniva.com

Забойства адбылося ў кастрычніку мінулага года.

Двое братоў (54 і 60 гадоў) распівалі спіртныя напоі ў сябе дома, калі адзін з іх выйшаў у пад’езд і пачаў крычаць. На шум выйшаў сусед, які далучыўся да застолля, паведамляе СК.

Неўзабаве паміж мужчынамі ўзнік канфлікт, і адзін з гаспадароў пачаў душыць госця дротам ад падаўжальніка, пасля чаго некалькі разоў ударыў яго нажом.

Калі браты ўсвядомілі зробленае, яны сцерлі сляды крыві, а цела забітага вывезлі ў лес, дзе закапалі.

Сталічным следчым і супрацоўнікам міліцыі ўдалося ўстанавіць месцазнаходжанне мужчын і затрымаць іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула