БЕЛ Ł РУС

Пуцін даручыў ФСБ забяспечыць расіянам бесперабойны доступ у інтэрнет

1.06.2026 / 10:37

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі даручыў ураду і ФСБ забяспечыць бесперабойную працу найважнейшых сэрвісаў у перыяд абмежаванняў працы інтэрнэту і доступ да іх для грамадзян Расіі.

Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images

Даручэнні былі зацверджаны па выніках нарады з членамі ўрада 23 красавіка, паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу Крамля.

Сярод такіх сэрвісаў Пуцін згадаў сістэмы аказання медыцынскай дапамогі, партал Дзяржпаслугі, а таксама плацежныя сістэмы. Адказнымі ён прызначыў дырэктара ФСБ Аляксандр Бортнікаў і прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін. Яны прадставяць прэзідэнту даклад да 1 ліпеня.

Жыхары расійскіх рэгіёнаў перыядычна сутыкаюцца з абмежаваннямі мабільнай сувязі. Напрыклад, апошнія масавыя адключэнні інтэрнэту ў Маскве і Санкт-Пецярбургу адбыліся ў перыяд майскіх святаў. Крэмль тлумачыў адключэнні неабходнасцю гарантавання бяспекі грамадзян на фоне выкарыстання Украінай «усё больш вытанчаных метадаў для атак».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула