19‑гадовы юнак, што прапаў у Аўстрыі, знайшоўся
«Мікіта знойдзены, ён жывы», — напісала ў Трэдс сяброўка сям'і.
«Цяпер мы ўжо працуем сумесна з Консульствам Рэспублікі Беларусь па далейшых неабходных пытаннях. На жаль, мы не можам раскрываць інфармацыю. Ад усяго сэрца дзякуем кожнаму, хто дзяліўся інфармацыяй, распаўсюджваў арыенціроўкі, дасылаў магчымыя зачэпкі і падтрымліваў нас», — напісала яна.
Мікіта Сталяроў прыехаў у Аўстрыю ў пошуках працы. Апошні раз выходзіў на сувязь 1 мая. Мяркуецца, што ён паехаў у Вену. Таксама вядома, што каля 4 мая ён збіраўся ісці ў офіс уладкоўвацца на працу, пасля чаго сувязь з ім знікла. Быў абвешчаны пошук.