БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам археолагі знайшлі берасцяны посуд XI стагоддзя

1.06.2026 / 14:24

Nashaniva.com

На Малым гарадзішчы — на рацэ Менка — вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі працягваюць раскопкі.

Фота: Інстытут гісторыі

У слоі пажару, датаваным XI стагоддзем, знойдзены рэдкія для рэгіёну прадметы побыту, піша «Прысталічча».

Працы на ўрочышчы Малое гарадзішча (вёска Гарадзішча) пачаліся на мінулым тыдні.

Сёння раскопкі тут праходзяць пры ўдзеле студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Кіруе экспедыцыяй загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх стагоддзяў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Вайцяховіч.

Фота: Інстытут гісторыі

У слоі моцнага пажару XI стагоддзя археолагі выявілі фрагменты абпаленай драўлянай талеркі, кавалачкі берасцянога посуду.

Фота: Інстытут гісторыі

Апошняя знаходка — сапраўдная рэдкасць для нашых шырот. Бярэста рэдка захоўваецца ў культурным слоі, але пажар, які знішчыў пабудову, закансерваваў арганіку ў выглядзе абпаленных астанкаў.

«Дзяўчатам і хлопцам трэба будзе даследаваць гэты ўчастак літаральна па сантыметру. Кожны слой зямлі — як старонка летапісу», — пракаментаваў ход работ Андрэй Вайцяховіч.

Фота: Інстытут гісторыі

Цяперашні сезон на Малым гарадзішчы працягнецца два тыдні. Асаблівасць гэтага сезона — прыцягненне да раскопак студэнтаў профільнага ВНУ. Маладыя даследчыкі на месцы знаёмяцца з методыкай палявой археалогіі і дапамагаюць апрацоўваць знаходкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула