БЕЛ Ł РУС

У чэмпіянаце Беларусі па футболе выступае 66‑гадовы гулец

1.06.2026 / 15:05

Nashaniva.com

Другая ліга, тым не менш. Аднагодак Дыега Марадоны і Франка Барэзі.

31 мая адбыўся матч 6‑га тура групы А Мінскага дывізіёна Другой лігі, у якім «Нёманец» з Узды перамог ФСК «Слуцк» з лікам 5:0, паведамляе «Беларускі футбол».

Абаронца Аляксандр Янчэўскі («Нёманец») узяў удзел ва ўчорашнім паядынку. 66‑гадовы футбаліст правёў на полі 13 хвілін.

Янчэўскі выступае за каманду з Узды з 2019 года. Упершыню за клуб ён выйшаў на поле ў 60 гадоў.

Пасля шасці тураў «Неманец» займае першы радок у турнірнай табліцы дывізіёна А Мінскай вобласці Другой лігі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула