БЕЛ Ł РУС

Засталася без кватэры і назапашванняў на $25 000. Работніцу мінскай ВНУ развялі ашуканцы

1.06.2026 / 15:54

Nashaniva.com

У Мінску 68‑гадовая супрацоўніца аднаго са сталічных універсітэтаў стала ахвярай махлярства, страціла ўвесь свой ашчадак і кватэру. Злачынцы выкарысталі папулярную схему «фэйкавы бос», якая пачалася з паведамлення ў месенджары.

Жанчына атрымала галасавое паведамленне ад нібыта рэктара ВНУ з патрабаваннем выконваць усе загады супрацоўнікаў аддзела фінансавых расследаванняў — ва ўніверсітэце быццам ідзе следства. Неўзабаве з ёй звязаліся махляры, якія заявілі, што мінчанка праходзіць падазраванай па справе аб адмыванні грошай, і загадалі ёй тэрмінова «задэклараваць» гатоўку.

Жанчына паверыла, што ў Нацыянальным банку праводзіцца дыстанцыйная інкасацыя, вывезла за горад каля 25 тысяч даляраў і пакінула іх у прызначаным месцы пад каменем.

Пасля гэтага аферысты пераканалі яе прадаць кватэру, аргументуючы гэта тым, што маёмасць трэба выратаваць ад рэалізацыі на чорным рынку. Атрыманыя ад продажу 105 тысяч даляраў мінчанка таксама адвезла ў Мінскі раён і пакінула каля сметніцы.

На гэтым махляры не спыніліся і запатрабавалі выставіць на продаж гараж, аднак у гэтым выпадку жанчына адмовілася. Замест гэтага яна пазычыла ў свайго сужыцеля 4500 еўра і перавяла іх на ўказаныя злачынцамі банкаўскія карты.

Падман раскрыўся толькі тады, калі ў кватэру прыехаў новы законны ўладальнік і папрасіў былую гаспадыню вывезці рэчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула