Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?
Малады чалавек, як быў у адносінах, аплаціў дзяўчыне ўстаноўку вініраў, а пасля расстання захацеў вярнуць сабе грошы. Ці можна патрабаваць назад сродкі, выдаткаваныя на стаматолага былой дзяўчыны?
Фота: vecteezy.com
«Я за кошт уласных сродкаў аплаціў сваёй дзяўчыне стаматалагічныя паслугі (устаноўка вініраў/імплантаў). Ці магу я пасля разрыву нашых адносін вярнуць патрачанае?» — распавёў беларус «Мінскай праўдзе».
Адвакат юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Рамана Навоеў адзначыў: зыходзячы з заканадаўства, беларус мае права распараджацца грашовымі сродкамі, якія яму належаць.
Калі малады чалавек свядома і добраахвотна прыняў рашэнне і аплаціў выдаткі сваёй дзяўчыны, то гэта яго права. У такой сітуацыі зробленыя ім выдаткі не падлягаюць вяртанню ў судовым парадку.
— Зыходзячы з апісанай сітуацыі, малады чалавек, відавочна, разумеў, што ў яго няма ніякіх абавязкаў аплачваць стаматалагічныя паслугі сваёй дзяўчыны, і бязвыплатна расходаваў свае грашовыя сродкі, што пазбаўляе яго права на вяртанне патрачаных сродкаў, — патлумачыў Раман Навоеў.
Разам з тым малады чалавек зможа вярнуць грошы, калі дакажа, што траты былі здзейснены пад уплывам зману, падману, гвалту альбо пагроз. Аднак гэта малаверагодна.
— Падарункі, якія асобы робяць адна адной у перыяд адносін, таксама не падлягаюць вяртанню. Закон дазваляе дарыцелю адмяніць дарэнне, калі адораны здзейсніў замах на яго жыццё, жыццё яго сямейнікаў або блізкіх сваякоў альбо наўмысна прычыніў дарыцелю целавыя пашкоджанні. Пры гэтым дадзенае правіла не распаўсюджваецца на звычайныя падарункі, кошт якіх не перавышае дваццаціразовай сумы базавай адзінкі, — падагульніў адвакат.