БЕЛ Ł РУС

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка

1.06.2026 / 23:41

Nashaniva.com

З 1 чэрвеня 2026 года консульскі аддзел Пасольства Польшчы ў Мінску спыніў прыём заявак на атрыманне нацыянальных віз на падставе Карты паляка праз электронную пошту. 

Раней уладальнікі карты паляка маглі зарэзерваваць тэрмін візы, даслаўшы ліст на электронны адрас. Сёння гэты канал сувязі закрыты да далейшага паведамлення.

Цяпер асобы, якія жадаюць атрымаць нацыянальную візу па Карце паляка, павінны зарэгістравацца і забраніраваць даты візіту праз афіцыйны сайт візавага цэнтра VFS Global.

Прычыны змены працэдуры ў пасольстве не ўдакладняюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула