БЕЛ Ł РУС

Грузія не пусціла назад беларускага ўцекача, які часова выязджаў па візаране

2.06.2026 / 08:05

Nashaniva.com

З батумскага аэрапорта беларус быў адпраўлены ранішнім рэйсам 1 чэрвеня ў аэрапорт Ерэвана. 

Батумі

Па прылёце ў мужчыны амаль гадзіну праглядалі беларускі пашпарт, аднак пусцілі ў Арменію, піша «Радыё Рацыя».

«Адзін з беларусаў, які жыў у Грузіі, быў затрыманы і дэпартаваны. Добра, што дэпартавалі ў Арменію, а не ў Беларусь. Бо ў Беларусі яму пагражаў крымінальны пераслед. Ён палітвязень. Гэта сітуацыя, калі беларусы застаюцца ў Грузіі і ў іх заканчваецца тэрмін знаходжання, яны робяць візаран [часовы выезд за межы Грузіі ў суседнюю краіну, каб зноў заехаць на законных падставах на год — НН]. Гэта небяспечна, бо зараз практыка грузінскіх уладаў і грузінскае заканадаўства змяніліся, разам з іншымі грамадзянамі беларусаў затрымліваюць за нелегальнае знаходжанне ў Грузіі і дэпартуюць», — канстатуе праваабаронца Раман Кісляк.

Кісляк канстатуе, што гэта ўжо не першы выпадак з беларусамі. Праваабаронца таксама ведае выпадкі, калі беларускіх актывістаў не пускаюць у Грузію, як пагрозу нацыянальнай бяспекі, аднак колькасць такіх выпадкаў — невялікая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула