БЕЛ Ł РУС

У Краснадарскім краі пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў узнік пажар на НПЗ

2.06.2026 / 08:29

Nashaniva.com

Беспілотнікі ўдарылі па Ільскім нафтаперапрацоўчым заводзе.

Мясцовы аператыўны штаб паведамляе, што ў горадзе Славянск-на-Кубані абломкі дрона ўпалі на тэрыторыю шматкватэрнага жылога дома. Паводле папярэдніх даных, пацярпелых няма, піша «Дождь». 

Акрамя таго, на Ільскім нафтаперапрацоўчым заводзе ўзнік пажар пасля атакі беспілотніка. Паводле інфармацыі ўладаў, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

Ільскі НПЗ з 2023 года атакавалі як мінімум 16 разоў. Гэта адно з вядучых прадпрыемстваў нафтаперапрацоўчай галіны ў Паўднёвай федэральнай акрузе Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула