БЕЛ Ł РУС

У Мінску з’явіцца дзяржаўная кругласутачная ветклініка

2.06.2026 / 08:38

Nashaniva.com

Адкрыць яе плануюць да канца года.

Фота: Tochka.by

У Мінску плануюць адкрыць кругласутачную ветклініку, якая будзе працаваць 24 гадзіны ў суткі, паведамілі ў эфіры СТБ, піша Tochka.by.

Дзяржаўная ветэрынарная служба Мінска развіваецца, запэўніў начальнік «Мінскай гарадской ветэрынарнай станцыі» Дзмітрый Шалойка. «Сёння мы актыўна ўкладваемся ў новае абсталяванне, адкрываем новыя клінікі», — заявіў ён.

Праз некалькі тыдняў плануюць адкрыць новую клініку на вуліцы Ангарскай.

«Рэжым працы адразу можа быць не кругласутачны. Паглядзім, як яна запрацуе», — адзначыў начальнік ветстанцыі.

Кругласутачную клініку абяцаюць адкрыць да канца года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула