БЕЛ Ł РУС

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў

2.06.2026 / 09:00

Nashaniva.com

Канчатковы выбар будзе зроблены пасля аналізу і падрыхтоўкі ўсіх неабходных дакументаў.

Фота: Lookby.Media

Беларусь выдзеліла тры перспектыўныя пляцоўкі для будаўніцтва пункта пахавання радыеактыўных адходаў. Пра гэта падчас круглага стала паведаміў дырэктар БелРАА Міхаіл Кісель, піша БелТА.

Адна з пляцовак знаходзіцца недалёка ад Беларускай АЭС у Астравецкім раёне. Другая — у Мсціслаўскім, яшчэ адна — у Хойніцкім, побач з Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведнікам. 

Паводле слоў Міхаіла Кісяля, цяпер спецыялісты рыхтуюць справаздачу па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучага пункта пахавання радыеактыўных адкідаў. Пасля гэтага будзе праведзена працэдура грамадскіх абмеркаванняў.

Пры гэтым прадпрыемства ўжо цяпер праводзіць тлумачальныя сустрэчы з жыхарамі раёнаў, дзе вызначаны перспектыўныя пляцоўкі.

Як адзначыў Міхаіл Кісель, пункт пахавання — гэта высокатэхналагічны інжынерны аб’ект, які будзе мець шматбар’ерную структуру і забяспечыць бяспечнае захоўванне і пахаванне адходаў на дзесяцігоддзі, пакуль будзе захоўвацца радыяцыйная актыўнасць.

Для гэтага, пры неабходнасці, адкіды змешваюць з цэментным матэрыялам, змяшчаюць у бяспечныя кантэйнеры, а затым — у спецыяльнае сховішча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула