БЕЛ Ł РУС

У двухразовага ўладальніка «Залатога мяча» — 4‑я стадыя раку. «Пакуль я яшчэ тут»

2.06.2026 / 09:57

Nashaniva.com

«Доктар прапанаваў мне новы метад лячэння: «У яго цудоўны працэнт эфектыўнасці — 33%!» Я думаў, што будзе 80—90%», — кажа легенда англійскага футболу Кевін Кіган.

Фота: Liverpool FC via Getty Images

Былы форвард «Ліверпуля», «Ньюкасла», «Саўтгемптана», «Гамбурга» і зборнай Англіі, двухразовы ўладальнік «Залатога мяча» 75‑гадовы Кевін Кіган выказаўся пра барацьбу з цяжкім захворваннем, піша sports.ru.

У студзені «Ньюкасл» паведаміў, што ў былога футбаліста выявілі рак. Цяпер Кіган расказаў, што хвароба знаходзіцца на 4‑й стадыі.

«Я трапіў у аўтамабільную аварыю, і з-за гэтага мне давялося зрабіць аперацыю. Падчас абследавання перад аперацыяй у мяне выявілі рак. Мне сказалі, што ёсць вельмі высокакваліфікаваны лекар, які займаецца маёй хваробай — ракам чацвёртай стадыі.

І я пайшоў да яго на прыём. Ён заўзее за «Ліверпуль», таму я ведаў, што не застануся адзін. Ён сказаў: «Кевін, гэта новы метад лячэння, у мяне ён паказаў выдатны працэнт эфектыўнасці». Я спытаў: «Які працэнт эфектыўнасці?» Ён адказаў: «33%». Я думаў, што будзе 80—90%. Не, 33%!

Пакуль што я яшчэ тут», — сказаў Кіган.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула