ФСБ сцвярджае, што раскрыла акцыю замежных спецслужбаў па ўмяшанні ў мабільныя прылады расійскіх топ-чыноўнікаў
ФСБ Расіі сцвярджае, што раскрыла і задакументавала маштабную акцыю замежных спецслужбаў па ўкараненні і выкарыстанні на мабільных сродках сувязі высокапастаўленых расійскіх службоўцаў шкоднаснага праграмнага забеспячэння, якое выкарыстоўваецца для выцягвання наяўных даных, праслухоўвання перамоў, а таксама негалоснага акустычнага і відэакантролю абстаноўкі побач з электроннымі прыладамі, з мэтай атрымання адчувальнай інфармацыі, паведамляе тэлеграм-канал «Раньше всех».
«З выкарыстаннем тэхнічных магчымасцяў буйных міжнародных IT-карпарацый, праз сродкі мабільнай сувязі прадстаўнікамі замежных спецслужбаў ажыццяўлялася схаванае несанкцыянаванае атрыманне рознага роду інфармацыі з прылад аб’ектаў кібератакі», — гаворыцца ў паведамленні.
Заведзена крымінальная справа.