БЕЛ Ł РУС

Баявую машыну «Тэрмінатар» у Расіі назвалі імем дзеда Пуціна

2.06.2026 / 11:27

Nashaniva.com

Уралвагонзавод паведаміў, што перайменаваў баявую машыну падтрымкі танкаў «Тэрмінатар», даўшы ёй новае імя — «Спірыдон», піша «Медуза».

Wikipedia.org

Менавіта так звалі дзеда прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

«Гэта рэдкае, але паважанае ў Расіі імя. Яго насілі сапраўды моцныя духам людзі», — заявілі на прадпрыемстве, прывёўшы ў прыклад святога Спірыдона Трыміфунцкага і героя Савецкага Саюза Спірыдона Спіцына.

Паводле тэлеканала «Расія-1», усяго на заводзе абмяркоўвалася каля дзвюх тысяч варыянтаў назваў, сярод якіх былі «Дабрыня», «Багатыр», «Дзмітрый Данскі» і «Уралец».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула