БЕЛ Ł РУС

На беларускім тэлебачанні пакажуць матчы чэмпіянату свету па футболе

2.06.2026 / 11:36

Nashaniva.com

Трансляцыі будуць на канале «Спорт ТБ».

Трансляцыі паядынкаў сусветнага першынства будзе весці тэлеканал «Спорт ТБ».

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 11 чэрвеня па 19 ліпеня ў Канадзе, Мексіцы і ЗША. Удзел у ім возьмуць упершыню 48 камандаў.

Першы матч — гэта Мексіка — Паўднёвая Афрыка — пройдзе 11 чэрвеня (чацвер) і пачнецца а 22‑й па беларускім часе.

Самы ранні матч будзе пачынацца а 19‑й па Мінску, але вечарам у асноўным а 22‑й і а 23-й, а таксама апоўначы, а гадзіне ночы, а 4‑й і 5‑й раніцы.

Матчы плэй-оф будуць пераважна пачынацца а 22‑й і 23‑й па Мінску, але некаторыя будуць і ўначы і пад раніцу.

Паўфіналы а 22‑й па Мінску, фінал а 22-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула