Улады Дняпра заявілі, што Расія нанесла ўдар па горадзе касетнымі боепрыпасамі
Кіраўнік горада Барыс Філатаў апублікаваў фатаграфію пашкоджанага асфальту, на якім бачныя сляды, падобныя да тых, што застаюцца пасля ўжывання касетных боепрыпасаў.
Фота Барыса Філатава
«Проста паглядзіце сабе пад ногі. Увесь асфальт разбіты. Гэта — касетны боепрыпас. Яны наўмысна б’юць касетамі, каб было больш ахвяр сярод мірных жыхароў, паліцыі, ратавальнікаў і камунальных службаў», — заявіў кіраўнік горада.
Паводле апошніх даных, у выніку ўдару па Дняпры загінулі 11 чалавек, у тым ліку двое дзяцей 3 і 8 гадоў. Пашкоджана 50 дамоў, з іх сем цалкам разбураныя. Пад заваламі могуць знаходзіцца людзі.