Праваабаронцы паведамілі пра 30 ператрусаў у сваякоў эмігрантаў
КДБ працягвае хадзіць з ператрусамі па месцы рэгістрацыі беларусаў у эміграцыі.
Дзень Волі ў Вільні ў гэтым годзе
Праваабаронцам вядома ўжо пра больш чым 30 ператрусаў у сваякоў актывістаў замежжа, піша «Вясна».
Прынамсі частка з іх звязаная з удзелам у святкаваннях Дня Волі ў Варшаве, Вільні, Беластоку і ЗША.