БЕЛ Ł РУС

«Я ратую тваю дупу». Трамп вылаяўся на Нетаньяху за намер атакаваць Бейрут

2.06.2026 / 13:50

Nashaniva.com

«Ты чортавы вар’ят. Ты б сядзеў у турме, калі б не я».

Фота: Win McNamee/Getty Images

Прэзідэнт ЗША рэзка раскрытыкаваў прэм’ер-міністра Ізраіля з выкарыстаннем нецэнзурнай лаянкі з-за намеру апошняга атакаваць Бейрут. Гэта адбылося падчас тэлефоннай размовы палітыкаў увечары 1 чэрвеня, паведамляе Axios.

Прычынай абурэння Трампа стаў загад ЦАХАЛ нанесці ўдары па «тэрарыстычных аб’ектах» у Бейруце, які раніцай 1 чэрвеня аддалі Нетаньяху і міністр абароны Ізраіля Ізраэль Кац. Гэта адбылося на фоне ўзмацнення абстрэлаў поўначы Ізраіля з боку «Хезбалы». Улады Ізраіля назвалі гэта парушэннем рэжыму спынення агню.

У адказ на ізраільскія ўдары па Ліване Іран заявіў, што спыняе перамовы з Вашынгтонам і цалкам блакуе Армузскі праліў

Кіраўнік Белага дома назваў ізраільскага прэм’ера «вар’ятам».

«Ты чортавы вар’ят. Ты б сядзеў у турме, калі б не я. Я ратую тваю дупу. Цяпер цябе ўсе ненавідзяць. Усе ненавідзяць Ізраіль з-за гэтага», — так, паводле крыніц Axios, сказаў Трамп.

Прэм’ер-міністр Ізраіля заявіў, што ЦАХАЛ працягвае аперацыю на поўдні Лівана.

«Сёння ўвечары я размаўляў з прэзідэнтам Трампам і сказаў яму, што калі «Хезбала» не спыніць напады на нашы гарады і грамадзян, Ізраіль нанясе ўдары па тэрарыстычных цэлях у Бейруце», — адзначыў Нетаньяху.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што Ізраіль і «Хезбала» пагадзіліся спыніць баявыя дзеянні, а перамовы з Іранам працягваюцца

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе

Каментары да артыкула