Квіткі на некаторыя цягнікі зараз можна купіць за 45 дзён да адпраўлення
З 1 чэрвеня тэрмін папярэдняга продажу квіткоў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнэс-класа павялічаны больш чым удвая.
Фота: Мінская праўда
Калі раней набыць праязныя дакументы можна было максімум за 20 сутак да адпраўлення, то цяпер гэты тэрмін складае 45 сутак, піша «Мінская праўда».
Новыя правілы распаўсюджваюцца на цягнікі рэгіянальных ліній бізнэс-класа. Дзякуючы павелічэнню перыяду папярэдняга продажу пасажыры змогуць загадзя набываць білеты на патрэбныя даты і маршруты.