БЕЛ Ł РУС

У Браслаўскім раёне на дарожнага рабочага перакуліўся каток

2.06.2026 / 15:10

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася на дарозе Полацк — Мёры — Браслаў паблізу вёскі Лапяны ў красавіку.

40‑гадовы рабочы выконваў дарожныя працы, але страціў кантроль над машынай і з'ехаў у кювет.

Каток перакуліўся і прыціснуў яго. Брыгада хуткай дапамогі канстатавала смерць.

Экспертыза паказала, што смерць наступіла ў выніку спалучанай тупой траўмы галавы, шыйнага аддзела хрыбетніка, грудной клеткі і канечнасцяў, паведаміў Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула