Святлана Ціханоўская сустракаецца з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі
Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская сёння сустракаецца з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам у яго рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт.
«У гэтыя хвіліны ў Лондане адбываецца сустрэча Святланы Ціханоўскай з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам», — паведамляе Офіс Ціханоўскай.
Іншыя падрабязнасці сустрэчы пакуль невядомыя.