БЕЛ Ł РУС

У Мінску асудзілі мужчыну, які праз рэлігійныя перакананні адмовіўся ўдзельнічаць у вайсковых зборах

2.06.2026 / 16:48

Nashaniva.com

Мінчук у прызначаны дзень прыйшоў у ваенкамат, аднак ехаць на зборы адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што гэта супярэчыць ягоным рэлігійным перакананням, пішуць «Мінск-Навіны».

Суд Першамайскага раёна Мінска вынес прысуд 38‑гадоваму мясцоваму жыхару, якога абвінавацілі ва ўхіленні ад прыходу на вайсковыя зборы. Мужчына, які працуе грузчыкам і раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, сваёй віны на судовым пасяджэнні не прызнаў.

Паводле матэрыялаў справы, мінчук атрымаў павестку і павінен быў з’явіцца ў вайсковы камісарыят 7 кастрычніка 2025 года для адпраўкі ў часць. Пры ўручэнні павесткі яго пад подпіс папярэдзілі пра адказнасць.

У прызначаны дзень мужчына прыйшоў у ваенкамат, аднак наўпрост адмовіўся ехаць на зборы, патлумачыўшы гэта сваімі рэлігійнымі перакананнямі — вера забараняе яму мець статус вайскоўца.

На падставе ч. 1 арт. 436 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суд прызнаў мінчаніна вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе:

Прысуд пакуль не ўступіў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула