БЕЛ Ł РУС

МАЗ прадставіў навінку — ружовую марожаніцу «Купава» ФОТЫ

2.06.2026 / 18:28

Nashaniva.com

На агравыставе «Белагра» МАЗ прэзентаваў навінку — ружовы аўтамабіль для перавозкі марожанага «Купава». Гэтая мадэль створана адмыслова для транспартавання замарожаных прадуктаў. Галоўная асаблівасць машыны — спецыяльны кузаў, які здольны надзейна трымаць глыбокі мінус нават у летнюю спёку.

Усе фота: МАЗ

На выставе «Белагра» выставілі першы ўзор марожаніцы «Купава» 273100, якая сабрана на базе шасі МАЗ-365022-540-020.

Распрацоўка разлічана на тых, хто займаецца перавозкай замарожаных прадуктаў. Поўная маса аўтамабіля — 3 940 кг. Пад капотам — рухавік на 150 конскіх сіл, які працуе ў пары з 6‑ступеньчатай механічнай каробкай перадач.

У салоне: кандыцыянер, бартавы камп’ютар, заднія парктронікі, мультыруль, электрапакет, магнітола і круіз-кантроль. 

Унутраны аб’ём кузава — 9,75 кубічнага метра. Прастора падзелена на 8 секцый. Сем з іх прызначаныя для перавозкі прадуктаў. Восьмая адведзена пад элементы холаду, якія падтрымліваюць тэмпературу. 

Унутры кузава можна стабільна падтрымліваць тэмпературу да мінус 20 градусаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула