Крык хлопчыка ў Копішчы аб’яднаў двор
Першы дзень канікул у вёсцы Копішча пад Мінскам скончыўся флэшмобам. Мясцовы хлопчык вырашыў крыкнуць з акна доўгачаканае «Ура, лета!» і не чакаў, што яму адкажа двор.
Момант нечаканага адзінства ў тыктоку заўважыла «Прысталічча».
Гэта здарылася познім вечарам 1 чэрвеня, у першы дзень лета, калі на дварэ ўжо было цёмна. Дзіця адчыніла акно і, натхнёнае пачаткам самай бесклапотнай пары года, звонка выкрыкнула: «Ура, лета!»
Якое ж было здзіўленне, калі праз некалькі секунд пачуліся крыкі ў адказ.
На апублікаваным роліку відаць, як шчыра дзівіцца хлопчык, які не чакаў такой гучнай падтрымкі.