БЕЛ Ł РУС

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне

3.06.2026 / 07:06

Nashaniva.com

У Тэгеране назвалі гэта адказам на амерыканскія ўдары.

Бахрэйн закрываў паветраную прастору, самалёты вымушаныя аблятаць рэгіён — чаго не было ўжо месяц, з моманту спынення ўзаемных удараў паміж ЗША, Ізраілем і Іранам. Таксама гаручыя абломкі ўпалі ў Кувейце.

Сірэны таксама прагучалі ў Саудаўскай Аравіі.

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі заявіў, што атакі былі праведзены ў адказ на «абуральную агрэсію» ЗША і ўдары па пазіцыях на востраве Кешм.

У КВІР паведамілі, што ракетныя ўдары былі нанесены па амерыканскай базе ў Кувейце.

«Далейшая агрэсія або любое дзеянне, якое парушае хаця б адзін дюйм нашых межаў і суверэнітэту, сустрэнецца разбуральным і рашучым адказам», — заявілі ў КВІР.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула