У Латвіі зноў была абвешчана паветраная пагроза
У сераду, каля 5 гадзіны раніцы, Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі з дапамогай сістэмы мабільнага апавяшчэння папярэдзілі жыхароў Алуксненскага краю, што на мяжы Эстоніі і Расіі, пра існуючую рызыку магчымай пагрозы паветранай прасторы.
Google.maps
Пры гэтым ніякіх дадатковых дзеянняў ад жыхароў не патрабавалася. Для рэагавання ў паветра былі паднятыя знішчальнікі місіі НАТА па патруляванні паветранай прасторы Балтыі. На гэты момант пагроза ўжо мінула, піша Delfi.lv.
Раніцаю ў сераду папярэджанне пра магчымую пагрозу беспілотнікаў паведамілі і Узброеныя сілы Эстоніі. Папярэджанне атрымалі жыхары ўсходняй часткі краіны.