БЕЛ Ł РУС

19‑гадовая мінчанка аформіла «лічбавую» медкарту за шэсць тысяч рублёў

3.06.2026 / 09:27

Nashaniva.com

У месенджары дзяўчыне паступіла паведамленне ад нібыта супрацоўнікаў паліклінікі, якія прапанавалі аформіць «лічбавую медыцынскую карту», паведамляе «Міліцыя Мінска».

Пад выглядам удакладнення даных яны задалі некалькі пытанняў, а затым па тэлефоне голасам робата паведамілі код, які пацярпелая перадала зламыснікам. Усвядоміўшы падман, яна заблакавала суразмоўцаў.

Але пасля з дзяўчынай звязаліся лжэсупрацоўнікі Нацбанка. Яны заявілі, што на яе імя нібыта аформлены крэдыты, і пачалі запалохваць крымінальнай адказнасцю, ператрусам і канфіскацыяй грошай.

Каб выратаваць зберажэнні, ёй прапанавалі іх задэклараваць, г.зн. перавесці на ўказаны рахунак. Спалохаўшыся, дзяўчына пералічыла ашуканцам больш за 6 000 рублёў.

Увечары яна расказала пра здарэнне бацькам. Тыя адразу зразумелі, што дачка стала ахвярай падману, і адвезлі яе ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула