«Ёсць добрыя вынікі». Зяленскі пракаментаваў удары па аб'ектах у Расіі
«Гэтай ноччу былі пашкоджаныя важныя аб’екты на тэрыторыі Расіі», — напісаў прэзідэнт Украіны.
«Ёсць добрыя вынікі нашых далёкастралковых санкцый ад воінаў СБУ, Сіл беспілотных сістэм, Сіл спецаперацый, ГУР і Дзяржпагранслужбы. Гэтай ноччу былі пашкоджаныя важныя аб’екты на тэрыторыі Расіі», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.
«Сярод іх — Пецярбургскі нафтавы тэрмінал. Ад нашай дзяржаўнай мяжы Украіны да гэтага аб’екта расійскай нафтавай прамысловасці, якая працуе на вайну, каля 1100 кіламетраў. Таксама дасягнуты і чыста ваенныя цэлі на Кранштацкай базе.
Яшчэ адна цэль — прадпрыемства ў Тамбоўскай вобласці, якое ўдзельнічае ў вытворчасці расійскай зброі. Адлегласць ад лініі фронту — амаль 600 кіламетраў.
Дзякуй нашым воінам за дакладнасць. Украінскі план далёкастралковых санкцый выконваецца менавіта так, як трэба для набліжэння міру. Слава Украіне!» — напісаў прэзідэнт Украіны.