БЕЛ Ł РУС

У Ганцавічах дошкай забіла работніка

3.06.2026 / 10:25

Nashaniva.com

Няшчасце на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве здарылася 27 мая, паведаміў СК.

Падчас распілоўвання драўніны на цыркулярным станку адбыўся выкід дошкі, якая смяротна траўмавала 56‑гадовага мужчыну.

Мужчына не меў допуску да працы і не праходзіў адпаведнае навучанне.

Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 306 (парушэнне правілаў аховы працы, якое па неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула