БЕЛ Ł РУС

У Тамбоўскай вобласці пад удар беспілотнікаў трапіў завод «Прагрэс»

3.06.2026 / 10:58

Nashaniva.com

Завод выпускае абсталяванне для сістэм кіравання авіяцыйнай і ракетнай тэхнікі.

У Тамбоўскай вобласці пад удар беспілотнікаў трапіў завод «Прагрэс». Пра гэта піша Astra са спасылкай на свой OSINT-аналіз кадраў пажару. Завод выпускае абсталяванне для сістэм кіравання авіяцыйнай і ракетнай тэхнікі.

Кіраўнік Тамбоўскай вобласці Яўген Первышоў раніцай паведаміў, што ў выніку атакі беспілотнікаў пашкоджаны шматкватэрны дом, бібліятэка і школа мастацтваў, пацярпелых няма. Але Первышоў не згадаў аб атацы на завод «Прагрэс».

Чытайце таксама:

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

«Ёсць добрыя вынікі». Зяленскі пракаментаваў удары па аб'ектах у Расіі

Каментары да артыкула