Цнянскае вадасховішча стала дзіўнага колеру. Што здарылася?
У Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя патлумачылі.
Фота тут і далей: minskpriroda / Telegram
Вада Цнянскага вадасховішча стала дзіўнага колеру. Каля берага яна набыла перламутравае адценне. Мінчукі думалі, што ў вадаём маглі нешта скінуць. Але прычына не ў гэтым.
Супрацоўнікі Мінгаркампрыроды тлумачаць — колер вады змяніўся з-за метафітону, які ўтвараецца ў ходзе натуральнага працэсу.
«Метафітон — гэта фрагменты біяабрастанняў дна і падводных паверхняў, якія ўсплылі на паверхню, або планктон, што сабраўся на воднай гладдзі. Асноўнымі яго кампанентамі з’яўляюцца водарасці, бактэрыі і мёртвае арганічнае рэчыва, беспазваночныя і грыбы.
Па выніках лабараторных назіранняў утрыманне кіслароду ў паверхневых водных аб’ектах адпавядае ўстаноўленым нармаваным значэнням», — кажуць у Мінгаркампрыроды.