БЕЛ Ł РУС

Задажджыць і злёгку пахаладае

3.06.2026 / 11:48

Nashaniva.com

Месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Прагноз надвор'я 4—6 чэрвеня.

У чацвер уначы і раніцай месцамі на поўдні, днём па заходніх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі навальніцы.

Ноччу +6..+12°С, на поўдні да +14°С, максімальная днём +20..+25°С.

У пятніцу, 5 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Месцамі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы.

Уначы будзе ад +8°С на ўсходзе да +16°С на захадзе, максімальная днём +19..+24°С, месцамі да +27°С.

У суботу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, месцамі — моцныя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабая імгла.

Днём +18..+25°С, на паўднёва-ўсходзе да +27°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула