БЕЛ Ł РУС

На таварыскі матч Беларусь — Сірыя прададзена ўжо 10 тысяч квіткоў

3.06.2026 / 12:48

Nashaniva.com

Гульня адбудзецца ў пятніцу ў Мінску.

Фота: football.by

На таварыскі матч паміж зборнымі Беларусі і Сірыі рэалізавана больш за 10 тысяч квіткоў, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футболу.

Матч адбудзецца ў пятніцу, 5 чэрвеня, на Нацыянальным стадыёне ў Мінску і пачнецца а 19:00.

8 чэрвеня зборная Беларусі згуляе таварыскі матч са зборнай Буркіна-Фасо, а ў верасні возьме старт у чарговым розыгрышы Лігі нацый (дывізіён С), яе супернікамі будуць зборныя Албаніі, Фінляндыі і Сан-Марына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула